Удзень пры навальніцах месцамі моцныя дажджы, магчымы град.

Вецер паўночны, умераны. Ноччу +10..+16°С, днём +21..+ 27°С. У Мінску да +25°С, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца.

У суботу, 12 чэрвеня, днём таксама кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні. Ноччу +10..+15°С, днём +22..+28°С.

У нядзелю стане крыху халадней: пачне паступаць няўстойлівая паветраная маса са Скандынавіі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём +18..+24°С.