Спорт11

У 2002 у Беларусі не паказвалі чэмпіянат свету па футболе — і людзі выйшлі на пратэст. Як так атрымалася? ФОТЫ

Еўрапарламент заклікаў Раду ЕС увесці новыя санкцыі супраць Беларусі. Сярод прапаноў: пазбавіць БТ правоў на трансляцыю матчаў футбольнага Еўра-2021 і перадаць гэтыя правы «Белсату». У 2002-м беларусы ўжо засталіся без футбола. Што тады адбывалася?

Фота: pressball.by

За савецкімі часамі беларусы прызвычаліся глядзець «першую кнопку» — агульнасаюзнае тэлебачанне. Пасля абвяшчэння незалежнасці сітуацыя не надта змянілася. Расійскае ОРТ ды НТВ глядзелі ў кожнай сям’і і часам разбіраліся ў палітыцы суседзяў не горш, а нават лепш, чым у беларускай.

Гэтаму спрыялі і надта ліберальнае разуменне аўтарскага права.

Усе 1990-я беларусы глядзелі футбол на расійскіх каналах і слухалі расійскіх каментатараў.

Так было і з чэмпіянатам свету — 1998 і чэмпіянатам Еўропы — 2000. Таму Белтэлерадыёкампанія не набывала правы на паказ чэмпіянату свету 2002 года, які мусіў праходзіць у Японіі ды Паўднёвай Карэі.

Чэмпіянат пачынаўся 31 мая. Але роўна за тыдзень, 24 мая, ОРТ афіцыйна паведаміла Міністэрству інфармацыі Беларусі, што правы на паказ чэмпіянату абмежаваныя тэрыторыяй Расіі.

Такое рашэнне прыняў праваўладальнік — нямецкая кампанія KirchMedia. Дарэчы, яно закранула не толькі Беларусь. Футбол не змагла ўбачыць і Абхазія.

Прычына была ў недахопе грошай. Нездарма ў верасні таго ж года гэтая кампанія аб’явіла пра банкруцтва.

Пачаліся перамовы, але аператыўна закупіць правы не атрымалася. Між тым пачатак чэмпіянату свету набліжаўся. У выніку БТ не паказала цырымонію адкрыцця — замест яе паставілі старыя навіны і адзін з фільмаў. Але потым у эфіры з’явілася карцінка матча адкрыцця паміж Францыяй і Сенегалам.

Праўда, беларусы проста ўзялі трансляцыю тэлеканала НТВ+, замазаўшы лагатыпы.

Як расказалі «Нашай Ніве» тагачасныя супрацоўнікі БТ,

такое рашэнне прымалася на ўзроўні старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Тады яе ўзначальваў Ягор Рыбакоў.

Выбухнуў скандал. Канал НТВ абвінаваціў беларусаў у крадзяжы і абяцаў падаць у суд. Праўда, да яго не дайшло.

«Давялося разрульваць сітуацыю на высокім узроўні», — згадваюць супрацоўнікі БТ. Праўда, па іх звестках, кіраўніцтва БТ на вышэйшым узроўні нават пахвалілі за знойдзенае рашэнне.

У выніку беларусы засталіся без футбола. Інтэрнэт тады быў у зародкавым стане, спадарожнікавыя талеркі мелі адзінкі.

Фота: pressball.by

Беларусы ратаваліся ў адзінкавых спартыўных барах, дзе ішоў НТВ+ — і выходзілі на акцыі пратэсту.

3 чэрвеня 2002 года каля трохсот чалавек выйшлі ў Мінску да помніка Якубу Коласу. Яны трымалі ў руках плакаты «Дзе наш футбол?», «ОРТ і РТР — аўтагол, БТ — ганьба», «Свет глядзіць футбол, а мы?».

На мітынгу прапаноўвалі адкрыць у банку разліковы рахунак, а потым перадаць грошы кіраўнікам БТ, каб тыя ўрэгулявалі праблему. Дарэчы, у мітынгу бралі ўдзел і прадстаўнікі апазіцыі. Як тады жартавалі ў СМІ, гэта было ці не адзінае мерапрыемства з іх удзелам, якое ніхто не разагнаў.

Урэшце перамовы скончыліся паспяхова. Трансляцыі пачаліся пасярод групавога раўнда. Як пісалі СМІ, кошт пытання склаў каля паўмільёна даляраў.

Дарэчы, KirchMedia выставіла патрабаванне, каб каментатары працавалі па-беларуску. БТ згадзілася, і гэта быў ці не адзіны буйны футбольны чэмпіянат, які гучаў на роднай мове.

Каментары1

  • Лідкін боршч
    21.11.2022
    Людзям зараз патрэбен хлеб, відовішча ўжо не цікавіць.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць