«Белпошта» стала партнёрам Ozon па дастаўцы заказаў з гэтай гандлёвай пляцоўкі. Цяпер пасылкі адтуль можна атрымаць у любым паштовым аддзяленні Беларусі, а іх больш за 3 тысячы.

mag.relax.by
У залежнасці ад размяшчэння абранага пры замове паштовага аддзялення, сярэдні тэрмін дастаўкі складзе 3 дні. Дастаўка ў аддзяленне пошты бясплатная. Мінімальная цана заказу — каля 35 рублёў.
За лета Ozon плануе таксама падключыць да дастаўкі кур'ерскую службу «Белпошты».
Такім чынам тэарэтычна замовіць можна будзе каля 19 мільёнаў тавараў у 20 катэгорыях. Выключэнне складуць толькі буйнагабарытныя тавары.
Каментары