Пакуль дыспетчар размаўляла з ім па тэлефоне, па адрасе былі накіраваны работнікі МНС. Дыспетчар падтрымлівала з ім сувязь, ператэлефаноўвала, калі мужчына кідаў слухаўку, пераконвала яго перадумаць, паведамляе 112.by.

112.by

Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, пабачылі, што ў акне 10-га апошняга паверха сядзіць чалавек. (Гэта быў 30-гадовы мужчына).

Было агароджана месца надзвычайнай сітуацыі, двое пажарных падняліся на 10-ы паверх. Прыбылі калегі з іншых пажарных частак.

Двое пажарных — Дзмітрый Радчанка і старшы пажарны Яўген Андрушкевіч — размаўлялі з мужчынам, адцягваючы яго ўвагу, а Ілля Юрэвіч падышоў да спіны. У той момант, калі мужчына ўжо хацеў скокнуць, Ілля схапіў яго і зацягнуў унутр пад'езда.

Мужчыну перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Ён шпіталізаваны.

112.by