Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

1 і 2 ліпеня ў Будславе, на Мядзельшчыне, адбываецца фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі.

Дабрацца да Будслава можна будзе аўтобусамі ад Чырвонага касцёла 1 і 2 ліпеня. 1 ліпеня — выезд у 17.00 і 19.00 (кошт 25 000). 2 ліпеня — выезд у 06.30 (кошт 20 000). Падрабязная інфармацыя і запіс на пешую і аўтобусную пілігрымкі праз т.: (017) 200‑44‑15.

1 ліпеня, серада:

12.00—17.00 — Сустрэча і прывітанне пілігрымаў
18.00 — Святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Уладзіслаў Блін)
24.00 — Кульмінацыя ўрачыстасці — працэсія са знічамі вакол Краснай плошчы. Сустрэча абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі. Святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)

2 ліпеня, чацвер:

2.00 — Моладзевая праграма (музычная праграма у палатачным мястэчку)
2.00 — Святая Імша ўсходняга абраду, Акафіст (спявае хор Грэка‑каталіцкай Царквы)
4.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (у базыліцы)
6.00 — Святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бернардынцы)
10.30 — Святая Імша (цэлебруе кардынал Казімір Свёнтэк).Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, працэсія. Гімн «Te Deum laudamus»
13.00 — Святая Імша (на польскай мове; цэлебруе біскуп Аляксандр Кашкевіч).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0