Пра гэта заявіў кіраўнік брытанскага МЗС Дамінік Рааб, яго цытуе Reuters.

Так, Лондану не ўдалося знайсці доказаў таго, што Масква мела дачыненне да здарэння, у выніку якога быў арыштаваны Раман Пратасевіч.

Пры гэтым раней кіраўнік брытанскага МЗС сцвярджаў, што экстранная пасадка лайнера не магла адбыцца «без маўклівай згоды» Масквы. Крэмль адкідаў усе абвінавачванні, піша lenta.ru.

Калі б датычнасць Расіі даказалі, супраць яе маглі б увесці новы пакет санкцый. З такой прапановай выступалі сябры Еўрапарламента.