Мэтавая аўдыторыя новага набору канструктара — дарослыя, а створаны ён па задумцы брытанскага фаната Lego Стыва Гінэса. Гінэс прадставіў сваю ідэю на спецыяльнай платформе кампаніі і атрымаў больш за дзесяць тысяч галасоў у сваю падтрымку. Перамога ў спаборніцтве з іншымі аўтарамі канцэпцый для набораў дазволіць Гінэсу таксама атрымаць працэнт прыбытку ад продажу новага канструктара, піша CNN.

Набор LEGO капіруе стыль і функцыянал класічнай друкарскай машынкі. Ён уключае ў сябе літарны рычаг, які ўздымаецца кожны раз, калі карыстальнік націскае клавішу. Рычаг, у сваю чаргу, звязаны з карэткай, якая рухаецца падчас працэсу друку. У набор таксама ўваходзіць апорны валік, у які можна змясціць сапраўдную паперу.

lego.com

Аўтар набору сцвярджае, што спецыяльна набыў вінтажную друкарскую машынку, каб вывучыць яе будову і дамагчыся найлепшага дызайну для канструктара. Мэтай Гінэса было стварыць нешта максімальна непадобнае да таго, што раней выпускала Lego, каб паказаць, што з гэтага канструктара можна зрабіць усё што хочаш.

lego.com

Друкарская машынка ад Lego будзе каштаваць 199.99 даляраў. Яна стане даступная для ўсіх катэгорый пакупнікоў у ліпені.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?