Tesla

Кампанія Tesla прэзентавала новую версію абноўленага электракара Model S пад назвай Plaid. Першыя экзэмпляры ўжо адпраўленыя кліентам. Кошт стартуе ад $129 990, піша РБК.

Машына мае адразу тры электрычныя маторы. Сумарная магутнасць аўтамабіля — 1020 конскіх сіл. Разгон да сотні займае ў электракара ўсяго 2 секунды. Максімальная хуткасць — 321 км у гадзіну.

Запас ходу ў ліфтбэка складае 627 кіламетраў. Папоўніць зарад батарэй на 300 км шляху можна за 15 хвілін.

Ліфтбэк Model S, які стаў на канвеер у 2012 годзе і выпускаецца па гэты дзень, перажыў праграму абнаўлення ў канцы студзеня 2021 года. Ідэнтычныя змены атрымаў і красовер Model X. Галоўныя змены адбыліся ў салоне машыны. Абноўлены электракар атрымаў 17-цалевы дысплей 2200×1300. Дзякуючы магутнаму бартавому камп'ютару на экране можна пагуляць у большасць сучасных гульняў.