Свет

Прыток беларускіх і ўкраінскіх медработнікаў у Польшчу меншы, чым чакалася

Дазвол на працу атрымалі пакуль толькі 87 медыкаў з Украіны і Беларусі, хаця міністэрства разлічвала прыток да тысячы.

Адна з прычын таму — канфлікт паміж Міністэрствам аховы здароўя і Галоўнай медыцынскай палатай Польшчы (Naczelna Izba Lekarska, NIL), піша выданне Dziennik Gazeta Prawna.

Польская медыцынская супольнасць турбуецца, што ў Польшчу прыедуць людзі з недастатковай кваліфікацыяй. Галоўная медыцынская палата не пагадзілася з тым, што станоўчага адказу Міністэрста аховы здароўя дастаткова, каб наймаць на працу медработнікаў з Украіны і Беларусі. Таму ў канцы студзеня NIL пачаў патрабаваць пацверджання ведання польскай мовы, што запаволіла працэдуру. Цяпер канфлікт паміж установамі разглядае Вярхоўны суд.

Па звестках Міністэрства аховы здароўя Польшчы, са студзеня гэтага года паступіла 473 заяўкі на працаўладкаванне ад замежных дактароў па новай спрошчанай працэдуры. На 236 з іх ужо далі станоўчы адказ. Аднак пасля гэтага замежным дактарам неабходна яшчэ атрымаць дазвол ад Акруговай медыцынскай палаты (Okręgowa Izba Lekarska, ОІL).

Як адзначае Лукаш Янкоўскі, кіраўнік ОІL, зацікаўленасць дактароў з-за мяжы да працы ў Польшчы меншы, чым яны чакалі. У палату паступіла 156 заявак, з якіх адхілілі 10, прынялі 87, а астатнія яшчэ чакаюць чаргі.

Аднак некаторыя кіраўнікі медустаноў перакананыя, што гэта толькі пачатак. Ядзвіга Радзіеўска, дырэктарка шпіталя ў Клодзка, ужо наняла трох спецыялістаў з Украіны і плануе ўзяць на працу чатырох дактароў з Беларусі. Спецыялісты з гэтых краін ратуюць сітуацыю, бо ўстанове пагражала закрыццё праз адсутнасць дактароў. Дзякуючы новым людзям іншыя супрацоўнікі, якія з пачатку пандэміі вымушаныя былі перапрацоўваць, змогуць браць меншую нагрузку. Больш за тое, гэта дазваляе пайсці на пенсію работнікам сталага веку.

У тым, што ў Польшчы павялічыцца колькасць супрацоўнікаў з усходнеславянскіх краін, перакананыя і ў Агенцтве па працаўладкаванні. Як сцвярджае кіраўнік агенцтва, база медработнікаў з Украіны і Беларусі, зацікаўленых у працы ў Польшчы, складаецца з трох тысяч чалавек. А больш за 10 бальніц ужо зрабілі запыт на работнікаў з Усходу.

Але хоць эксперты і прагназуюць прыток дактароў з Украіны і Беларусі, масавай міграцыі яны не чакаюць. Пераезд ускладняецца не толькі пошукам працы, але і адаптацыяй усёй сям’і медработніка да іншай краіны. Да таго ж, мала хто са спецыялістаў з-за мяжы свабодна валодае медыцынскай польскай мовай.

Працэдуру для пераезду медработнікаў значна спрасцілі, але ўсё роўна яна застаецца складанай для жыхароў краін, якія не ўваходзяць у ЕС, бо ім патрэбна пацвярджаць сваю кваліфікацыю ў Польшчы, што патрабуе часу.

Галоўнае, што прываблівае ў Польшчу медработнікаў Беларусі і Украіны, — вышэйшы заробак. У Польшчы дактары змогуць атрымліваць у некалькі разоў больш, чым на радзіме. Да таго ж, у спецыялістаў з’яўляецца магчымасць працаваць па стандартах ЕС, мець доступ да новых тэхналогій, а таксама працягваць адукацыю за мяжой.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар6

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно5

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць