Улада

Стала вядома, што Макей расказваў замежным паслам 

У пачатку тыдня дыпламаты краін Еўрасаюза, ЗША, Японіі і Вялікабрытаніі былі запрошаны ў беларускае МЗС на сустрэчу з Уладзімірам Макеем. Што адбывалася на сустрэчы? 

Як вядома «Нашай Ніве», нечаканасцяў не здарылася — абодва бакі чарговы раз пераагучылі свае пазіцыі.

Якімі былі асноўныя тэзісы Уладзіміра Макея? 

Фота Надзеі Бужан

Так, па яго меркаванні, масавага выхаду на вуліцы 25 сакавіка не адбылося праз жаданне беларусаў жыць у стабільнасці, і рэпрэсіі тут ні пры чым.

Асобна Макей прайшоўся па Арцёме Шрайбмане, маўляў, звярніце ўвагу, што ён выявіўся не такім аб'ектыўным і нейтральным, якім хацеў здавацца. Таксама дасталася Tut.by, які «пасля смерці Зісера перастаў быць нейтральным». 

Дыпламаты пачулі крыўду на Святлану Ціханоўскую, пасля сустрэч з якой заходнія палітыкі выказваюцца аб гатоўнасці падтрымкі і пастражэння санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі. Маўляў, што яна, што Павел Латушка — насамрэч шкодныя для двухбаковых адносін, таму іх не трэба ўспрымаць усур'ёз. А беларусы, маўляў, не гатовыя жыць пад санкцыямі і не вераць у 10-мільярдную падтрымку ад міжнародных інстытуцый у выпадку змены ўлады. 

Макей заклікаў не верыць у карцінку «паралельнай рэальнасці», якую нібыта ствараюць прыхільнікі перамен. І таксама расказаў замежным дыпламатам, што, па яго інфармацыі, краіны Захаду пагражаюць спыніць фінансаванне Латушкі, калі ў краіне не здарыцца масавых акцый пратэсту. 

Таксама Макей раіў дыпламатам задумацца над думкамі, агучанымі Раманам Пратасевічам. Маўляў, яны неардынарныя і патрабуюць вывучэння і правільнай рэакцыі. 

Вядома, што ў адказ на гэты спіч прадстаўнікі дыпмісій краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі выпусцілі сумесную заяву пасля сустрэчы. 

Як вынікае з заявы, на сустрэчы дыпламаты заклікалі беларускія ўлады:

▫️спыніць пераслед актывістаў, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці;

▫️спыніць адвольныя затрыманні, катаванні і бесчалавечнае абыходжанне ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў і палітычных зняволеных;

▫️вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў і несправядліва затрыманых;

▫️расследаваць парушэнні правоў чалавека і прыцягнуць да суду тых, хто санкцыянаваў і здзяйсняў акты гвалту;

▫️пачаць інклюзіўны палітычны працэс, які б вёў да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ.

Дыпламаты спадзяюцца, што ў Беларусь змогуць вярнуцца дыпламаты з Літвы, Польшчы, Латвіі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»2

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы, цяплынь, пасля замаразкі: вось што трэба ведаць пра надвор'е на выхадныя і пасля

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя4

«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску1

У Мінск сцягваецца вайсковая тэхніка1

У Валгаградзе катафалк уляцеў у падземны пераход1

Ціханоўская: Расійская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад імперыялістычнага наратыву21

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%8

Насуперак дэклараванаму намеру эканоміць, ЗША павялічаць бюджэт Пентагона да касмічнага памеру6

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»2

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць