Эканоміка

«Газпрам» плануе рэзка скараціць транзіт газу праз Беларусь пасля запуску «Паўночнага патоку — 2»

Пра гэта стала вядома з кантракта «Газпрама» з ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» на транзіт газу ў Еўропу ў 2021 годзе.

«Газпрам» плануе рэзка скараціць транзіт газу праз Беларусь пачынаючы з 4-га квартала 2021 года.

Пра гэта стала вядома з кантракта «Газпрама» з ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» на транзіт газу ў Еўропу ў 2021 годзе, апублікаванага напярэдадні гадавога сходу акцыянераў расійскага гіганта.

Згодна з дакументам, заданне для кампаніі «Газпрам трансгаз Беларусь» на транспартаванне газу на 2021 год у Заходнюю Еўропу складае 29,574 млрд куб. метраў, у тым ліку: I квартал — 9,626 млрд куб. метраў, II квартал — 9,183 млрд куб. метраў; III квартал — 8,842 млрд куб. метраў, IV квартал — 1,923 млрд куб. метраў.

Такім чынам, транзіт газу скароціцца амаль на 8 млрд кубоў у квартал, або на 80%.

Газ праз Беларусь прапампоўваецца па транснацыянальным газаправодзе «Ямал-Еўропа» магутнасцю 32,9 млрд кубаметраў у год у Польшчу і Нямеччыну. Акрамя таго, па іншай галінцы газаправода расійскі газ праз Беларусь паступае ў Літву, а праз яе — у Калінінградскую вобласць.

Да гэтага года «Ямал-Еўропа» быў загружаны на поўную катушку, бо «Газпраму» было выгадней пасылаць блакітнае паліва праз Беларусь, а не праз Украіну. «Газпрам трансгаз Беларусь» на 100% належыць расійскай кампаніі, а таму тарыфы на прапампоўку газу праз нашу краіну мінімальныя.

Планаванае зніжэнне транзіту праз Беларусь, мусіць, звязана з хуткім пускам новага газаправода па дне Балтыйскага мора «Паўночны паток — 2». ЗША вычарпалі магчымасці далей блакаваць яго будаўніцтва.

Пасылаць газ па «Паўночных патоках» выгадней, бо не трэба плаціць краінам-транзіцёркам.

Чаму ж Масква плануе скараціць прапампоўку праз Беларусь, а не праз Украіну? Матывы тут могуць быць два.

На сёння ў «Газпрама» кантракт з Украінай заключаны па прынцыпе «пампуй або плаці». Гэта значыць, нават калі «Газпрам» знізіць транзіт праз Украіну, ён павінен будзе аплаціць закантрактаваныя аб'ёмы.

Такі кантракт з Украінай пяцігадовы, ён заканчваецца ў канцы 2024 года.

Па-другое, Польшча не мае намеру працягваць кантракт на пастаўкі газу «Газпрамам» пасля 2022 года, калі ён мінае. Яснасці па далейшым транзіце газу праз Польшчу пасля 2022 года няма. Верагодна, будзе торг.

Больш за тое, еўрапейскія палітыкі не выключалі забароны транзіту газу праз Беларусь, калі Мінск будзе працягваць цяперашнюю палітыку: Еўропа расцэньвае многія крокі цяперашняга беларускага кіраўніцтва як варожыя, асуджае парушэнні правоў чалавека, баіцца ператварэння нашай краіны ў Паўночную Карэю ў цэнтры Еўропы і нарастання расійскага кантролю над Беларуссю. 

Як бы там ні было, калі аб'ёмы прапампоўвання газу праз Беларусь знізяцца, наша краіна страціць значныя падатковыя паступленні. Беларускі бюджэт можа недалічыцца каля 250-300 млн даляраў у год. 

Пакуль ні беларускія, ні расійскія ўлады не прагаворвалі, ці мае Масква намер кампенсаваць Мінску гэтыя страты ў выпадку, калі скарачэнне транзіту сапраўды адбудзецца.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю39

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

Арышт, СІЗА і тры гады «хіміі» за 4 фота расійскай вайсковай тэхнікі. Мікіта Лосік расказаў сваю гісторыю2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў9

Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»49

Украіна атрымае абяцаныя Трампам Patriot не раней за вясну 2026 года — Spiegel2

Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор1

Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках1

Залацісты баравік не спыніць: ці варта здзіўляцца яму ў Беларусі?8

Справу беларуса, якога вінавацяць у дыверсіі на БАМе, будзе разглядаць вайсковы суд у Чыце. Яму пагражае пажыццёвае1

Дэпутат расійскай Дзярждумы ў дзень сваёй смерці здолеў прагаласаваць 11 разоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю39

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць