Палітзняволеная маці пяці дзяцей захварэла на кавід. «Вiльготнасць у камеры такая, што папера адразу становіцца мокрай»
Вольга Залатар трапіла ў турэмную санчастку.

Нядобрыя весткі прыйшлі ад палітзняволенай Вольгі Залатар. Яна трапіла ў санчастку з кавідам. Пахварэлі і іншыя зняволеныя ў яе камеры. Сярод іх — студэнтка Кася Будзько, таму перапыніўся і «Працэс 12-ці».
Як пiша Кася Будзько ў лiсце да сваёй маме, у 89-й камеры, дзе сядзелі жанчыны, было сыра і цёмна. «Вiльготнасць такая была, што лicт паперы адразу станавiўся мокрым. Цёмна, дыхаць не было чым…»
Паведамлялася, што 3 чэрвеня Вольгу Залатар наведаў Апостальскі нунцый Антэ Ëзіч.
На мінулым тыдні стала вядома, што на кавід захварэў і палітзняволены Андрэй Пачобут.
Каментары