Улада

Ад сёння адпусцілі цэны на паслугі пральняў, хімчыстак і цырульняў

Цэны на паслугі пральняў, хімчыстак, цырульняў, дакументальнай фотаздымкі ў Беларусі з 1 ліпеня будуць фарміравацца свабодна. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Мінэканомікі.

Гэтыя віды паслуг выключаюцца з пераліку сацыяльна значных тавараў (работ, паслуг) і лекавых сродкаў, цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Рашэнне аб гэтым замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 752.

Акрамя таго, дадаткова з рэгуляваных тавараў выключаюцца некаторыя віды малака і хлебабулачных вырабаў: малако стэрылізаванае, топленае, казінае, здобныя булачныя вырабы, абараначныя і сухарныя вырабы, пірагі, піражкі, пончыкі.

Як растлумачылі ў Мінэканомікі, выключэнне гэтых тавараў і паслуг з пераліку рэгуляваных абумоўлена тым, што ў Беларусі па іх ужо склалася пэўная кан’юнктура цэн (тарыфаў).

Свабоднае фарміраванне цэн (тарыфаў) на гэтыя пазіцыі, у першую чаргу на паслугі, дасць магчымасць прыцягнуць у сферу бытавога абслугоўвання суб’екты малога прадпрымальніцтва і тым самым будзе садзейнічаць стварэнню канкурэнтнага асяроддзя ў гэтай сферы, адзначылі ў Міністэрстве эканомікі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць1

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць1

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць