Культура

«На тое мелася вялікае жаданне кіраўніцтва». Зорцы Опернага давялося сысці з тэатра

Салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета Наталля Акініна звольнілася з тэатра. Інфармацыю пра гэта яна пацвердзіла «Нашай Ніве».

Наталля Акініна

«Ад сёння я не загадчыца трупы оперы і не салістка Вялікага тэатра Беларусі. Я не звольненая, як Сільчукоў, Галанаў і музыканты нашага аркестра. Сышла па згодзе бакоў».

Пры гэтым, як падкрэслівае Акініна, на тое было вялікае жаданне кіраўніцтва тэатра.

Наталля Акініна — вядомая оперная спявачка. Скончыла Мінскае музычнае вучылішча і Акадэмію музыкі. Працавала салісткай музычнай капэлы «Санорус», з 2005 года — у Оперным.

Як патлумачылі крыніцы «Нашай Нівы», раней у Акінінай быў доўгатэрміновы кантракт спявачкі, разлічаны на некалькі гадоў наперад. Год таму яе папрасілі стаць загадчыцай опернай трупы. Яна згадзілася, працавала там на стаўку, адначасова салісткай — на палову стаўкі.

Нядаўна Акінінай не падоўжылі кантракт як загадчыцы трупы. А як салістцы замест доўгатэрміновага кантракта ёй прапанавалі бестэрміновую дамову на палову стаўкі. Гэта дае магчымасць прасцей звольніць яе. Акініна адмовіліся і сышла.

Спявачка пацвердзіла гэтую інфармацыю НН.

«Заставацца ў цяперашніх умовах нават дзеля музыкі і спеваў я палічыла немагчымым для сябе. Даказваць гэтым людзям сваю прафесійнасць як чалавека і спявачкі для мяне непрымальна».

У прэс-службе Опернага тэатра адмовіліся ад каментароў.

Гэта не першы сыход зорак Опернага за апошні час. Восенню 2020 года з тэатра былі звольненыя дырыжоры Андрэй Галанаў, спявак Ілья Сільчукоў, канцэртмайстар Рэгіна Саркісава, скрыпачка Ала Джыган і альтыстка Аляксандра Пацёміна. Гэта адбылося пасля акцыі «Вольнага хору», што адбылася перад пачаткам аднаго са спектакляў.

Пасля сканчэння гэтага сезона ў тэатры не застанецца народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, які — гэтаксама як Сільчукоў — удзельнічаў у запісе зваротаў супраць гвалту.

Тэатр звольніў галоўнага дырыжора Вячаслава Воліча і не працягнуў кантракт спявачцы Кацярыне Галаўлёвай.

У кулуарах кажуць пра паслядоўнае звальненне салістаў ды супрацоўнікаў Опернага, якія выказвалі сваю пазіцыю.

Сыходы Пятрова і Акінінай адбыліся пасля таго, як у маі 2021-га дырэктарам тэатра стаў Вячаслаў Гарбузаў. Раней ён быў дырэктарам Брэсцкага тэатра драмы, пачынаў кар’еру ў БРСМ.

Чытайце таксама:

Пасля акцыі салідарнасці з Опернага звольнілі дырыжора, першую скрыпку аркестра, скрыпачку і альтыстку

«Сумленне даражэйшае» — Ілля Сільчукоў пра звальненне з Вялікага тэатра за «амаральны ўчынак»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі18

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ5

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць