Памятаеце мужчыну, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці? Яго ўжо выпісалі з бальніцы
35-гадовы мінчук Павел Банькоўскі падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці 22 студзеня. Больш за месяц ён правёў без прытомнасці, прагнозы былі самыя сумныя. Але Павел выжыў.
Павел доўгі час быў у штучнай коме. Дактары давалі 1% імавернасці таго, што ён выжыве
Па інфармацыі «Нашай Нівы», мужчыну ўжо выпісалі з бальніцы. Жыве ён разам з жонкай і дзецьмі.
Жонка не каментуе стан Паўла. Але знаёмыя сям’і кажуць, што ў Паўла было каля 70% апёкаў цела, таму цяпер у яго «складаны перыяд прыняцця сябе».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ