Грамадства

Пенсіянер, у якога знайшлі $165 тысяч «на фінансаванне пратэстаў», расказаў, чым скончылася яго гісторыя

У канцы красавіка затрымалі 65-гадовага мінчука Адама Шпакоўскага. Міліцыя назвала яго адміністратарам раённага чата, акрамя таго ў пенсіянера знайшлі буйную суму грошай (65 тысяч еўра і 87 тысяч даляраў, у сувязі з чым «правяралі датычнасць да фінансавання пратэстаў». Шпакоўскі атрымаў 15 сутак, а пасля яшчэ 12 сутак. Але што з ім сёння? І што з тымі грашыма?

«Наша Ніва» звязалася з Адамам Глебавічам. Цяпер ён дома. 

Раней паведамлялася, што да Шпакоўскага прыйшлі нібыта праз скаргу суседзяў: маўляў, «дастаў сваёй беларускай мовай».

Сам пенсіянер каментуе гэта так: «Такую версію я чуў, яна ўсплывала падчас размоў з міліцыянтамі. Канечне, існуе верагоднасць, што ў пад’ездзе жыве чалавек, якога раздражняе беларуская мова, але хто гэта канкрэтна, я не ведаю. 

Але мяркую, што гэтая версія пра суседзяў — так, для прыкрыцця. Насамрэч, можа, прыйшлі праз той чат, адміністраванне якога мне прыпісалі. Хоць там сітуацыя такая: сапраўды быў чат, але ён быў прысвечаны мясцоваму самакіраванню, прадугледжанаму заканадаўствам. Там абмяркоўваліся выключна легальныя пытанні, яго называць дэструктыўным ні ў якім разе нельга. І калі ў тым чаце з’яўляліся новыя ўдзельнікі, ім аўтаматам даваліся правы адміністратара. Такая пазнака была і ў мяне, хоць я ніякай арганізацыйнай дзейнасцю там не займаўся».

Але Шпакоўскі атрымаў спачатку 15 сутак, як ён сам кажа, за 20-сантыметровы бела-чырвона-белы сцяжок, які стаяў на падаконні. 

Пасля — яшчэ 12 сутак. Кажа, яго ўжо афармлялі на выхад, але так і не адпусцілі. Аб’явілі, што зноў затрыманы, цяпер за дэманстрацыю свастыкі.

«З майго акаўнта быў дасланы крытычны тэкст пра сітуацыю ў нашай дзяржаве, у якасці ілюстрацыі быў малюнак, на якім была свастыка. За гэта я атрымаў 12 сутак, — кажа Шпакоўскі. — 

Усе два разы судзілі мяне праз скайп. Побытавыя ўмовы нармальныя, лепш, чым у многіх. Колькасць чалавек у камеры ніколі не перавышала колькасць ложкаў. Матрацы былі, коўдры давалі. Гвалт да мяне не прымянялі. 

Цяпер Шпакоўскі на волі. А вось грошы пакуль у следчых. 

«Гэта нашы сямейныя грошы, мы гэта можам лёгка даказаць. Там буйная сума, але тая лічба, якую называла міліцыя, усё ж значна перабольшаная.

Дарэчы, спачатку пасля затрымання спрабавалі неяк выцягнуць з мяне, што я займаўся фінансаваннем пратэстаў. Але пасля не было пытанняў, каб я даказаў, што грошы мае. 

Цяпер, наколькі я ведаю, ніякай крымінальнай справы на мяне няма. Я звяртаўся з просьбай вярнуць мне маю маёмасць — але адказ быў, што «працягваюцца следчыя дзеянні».

Калі са смартфонам я яшчэ разумею, якія дзеянні могуць працягвацца, то якія могуць быць дзеянні з грашыма?» — дзіўляецца Шпакоўскі. 

Але ён лічыць, што раней ці пазней грошы верне. 

«Грошы вернуцца. Як казаў стары мудры маг: рана ці позна, так ці інакш. Але не факт, што хутка», — кажа пенсіянер.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць