Пра гэта са спасылкай на заяву экспертаў паведаміла агенцтва Kyodo, піша РБК.
На думку экспертаў, правядзенне спаборніцтваў з пустымі трыбунамі прывядзе «да найменшай рызыкі распаўсюджвання каранавіруса».
Кіраўніца аргкамітэта Алімпіяды ў Токіа Сэйко Хасімота пацвердзіла, што атрымала гэтую прапанову. Яна будзе разгледжана на пасяджэнні арганізатараў гульняў. У той жа час адзначаецца, што ўрад можа пайсці супраць абмежаванняў і дапусціць на трыбуны да 10 тысяч гледачоў.
Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, але з-за пандэміі спаборніцтвы перанеслі на год. Яны пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня.