Анкета ананімная, аднак перш, чым адзначыць на шкале свой узровень энергіі ад 0 да 100%, трэба ўказаць пол, узрост і месца пражывання. Прыняць удзел могуць толькі жыхары Беларусі. Як адзначаюць стваральнікі праекта, яго мэта — зразумець, як адчуваюць сябе людзі па ўсёй краіне, і па магчымасці прапанаваць рашэнне для папаўнення сваіх сіл. Сярод рэкамендацый нямала жартоўных, напрыклад, з дапамогай прагляду фатаграфій з коцікамі або стужкі ў TikTok.

Праз тыдзень (28 чэрвеня) аўтары даследавання абяцаюць апублікаваць поўныя вынікі. Можна будзе даведацца, дзе жывуць самыя энергічныя беларусы, а дзе ў краіне патрэбна дадатковая падзарадка.

Удзельнічайце 100energy.by 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?