Усё часцей беларусы ладзяць прыватныя канцэрты. 80 чалавек сабраліся на чарговы фэсцік на прыватным падворку побач з праспектам Машэрава.

Спявалі гурт «Рэха» з поўным шарму Андрэем Такіндангам, «Гараднічанка», «Князь Мышкін» і «Тэатр Кустава» з пастаноўкай захапляльнай, хоць і малавытлумачальнай.

Гаспадыня канцэртавай пляцоўкі, Валя Лойка, паклапацілася пра тое, каб гледачы атрымалі толькі пазітыўныя эмоцыі.

А гледачы хто?

Сваякі, знаёмцы, знаёмцы знаёмцаў і проста інтэрнаўты. Суседзі спачатку зазіралі праз плот, а пасля і самі зайшлі. Зайшло й сонца — і канцэрт скончыўся феерверкам.

У прыватным падворку над вадасховішчам Дразды.

Запальваў публіку Такінданг.

Гаспадыня Валя Лойка (справа) падбала пра атмасферу фэсту.

Абслугоўвалі людзей акторы на хадулях.

Яна тут жыве.

А побач растуць харомы лукашэнкаўцаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?