01.07.2009 / 15:14

Мартынаў зноў сустрэнецца з Вальднер і Саланам 1

На 27 ліпеня запланавана чарговая сустрэча «тройкі» Еўрасаюза з кіраўніком МЗС Беларусі.

На 27 ліпеня запланавана чарговая сустрэча «тройкі» ЕС з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Як паведаміў 1 ліпеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску пасол Швецыі Стэфан Эрыксан, яна пройдзе на ўзроўні міністраў у Брусэлі.

У склад «тройкі» ўваходзяць генеральны сакратар Рады ЕС Хаўер Салана, еўракамісар па вонкавых сувязях Беніта Ферэра‑Вальднер і кіраўнік МЗС краіны — старшыні ЕС Швецыі Карл Більт.

7 снежня павінна прайсці яшчэ адна сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў МЗС у рамках праграмы «Усходняга партнёрства».

Двухбаковыя сустрэчы паміж Беларуссю і Швецыяй пакуль не плануюцца.

БелаПАН

0
Янка / Адказаць
01.07.2009 / 15:16
"еўракамісар па вонкавых сувязях" - няўжо так было напісана ў арыгінале??? Рэдакцыя, вы ня правілі "знешнія" на "вонкавыя"? [:) - веб-рэдактар]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру