«Ён у парадку. Мы просім спакою».
Крысціян Эрыксэн страціў прытомнасць у канцы першага тайма матчу групавога этапу чэмпіянату Еўропы Данія — Фінляндыя. Хаўбек перажыў спыненне сэрца.
Футбаліст паспяхова перанёс аперацыю па ўстаноўцы кардыёстымулятара. Імплантаваны яму кардыявертар-дэфібрылятар служыць для ліквідацыі арытмій і прадухілення спынення сэрца. У пятніцу Эрыксэна выпісалі з шпіталя.