01.07.2009 / 15:26

Стэфан Эрыксан: ЕС патрэбна дапамога Беларусі 2

каб адмяніць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў

Еўрасаюзу патрэбна дапамога Беларусі, каб адмяніць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

Пра гэта заявіў пасол Швецыі Стэфан Эрыксан 1 ліпеня ў Мінску на прэс‑канферэнцыі, прысвечанай пачатку старшынства Швецыі ў Еўрасаюзе ў другім паўгоддзі.

Паводле слоў дыпламата,

падрыхтоўка рашэння аб адмене або прадаўжэнні санкцый пачнецца ў кастрычніку, а само рашэнне, хутчэй за ўсё, будзе прынята ў лістападзе.

«Спадзяемся, што беларускі бок зробіць належныя крокі, каб ЕС змог прыняць правільнае рашэнне», — сказаў пасол.

Эрыксан не стаў удакладняць, якія менавіта захады ЕС чакае ад Мінска найбліжэйшымі месяцамі.

Ён лічыць, што «беларускі бок будзе вырашаць, як і што зрабіць, бо знаёмы з рэкамендацыямі ЕС». «Нармалізацыя стасункаў — у інтарэсах ЕС і Беларусі, — падкрэсліў дыпламат. — Галоўнае — гэта дыялог і рух».

Шведскі пасол заявіў, што Еўрасаюз вітае зробленыя беларускімі ўладамі захады. «Мы будзем надалей працаваць, каб працягваўся дыялог і кантакты паміж Беларуссю і ЕС. Важна таксама весці дыялог адначасова з уладамі і грамадзянскай супольнасцю краіны», — лічыць Эрыксан.

Паводле слоў дыпламата, шведы лічацца прагматычнай нацыяй, аднак ёсць пытанні, у якіх яны займаюць прынцыповую пазіцыю. Так, адзначыў ён, у межах свайго старшынства Швецыя мае намер уздымаць пытанне аб захаванні правоў чалавека і важнасці прававой дзяржавы. Эрыксан выказаў надзею, што за час шведскага старшынства ў ЕС праваабарончая тэматыка «стане больш прыкметнай».

Марына Рахлей, БелаПАН

0
Фрэкенбок / Адказаць
01.07.2009 / 18:31
Так, з правамі чалавека тутака дрэнна. Судовая сістэма гнілая, адвакаты недасягальныя па коштах, просты чалавек што мураш. Найістотней, каб "праваабарончая тэматыка стала больш прыкметнай". Будзем спадзявацца на прынцыповасць ЕС , больш няма на каго разлічваць. Бедныя людзі.
0
паможам швэцкаму каралеўству / Адказаць
01.07.2009 / 19:20
пасьля "радыёдапамогі" швэцкага ўраду правам чалавека ў РБ застаецца толькі актывістам бел.супраціву ськінуцца ў шапку Швэцкаму радыё, на бел.моўныя перадачы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру