Рада ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў зацвердзіць у панядзелак 4-ы пакет санкцый супраць Беларусі ў дачыненні да 86 асоб і кампаній. Пра гэта заявіў у панядзелак вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль, піша ТАСС.

«Мы ўзгоднім сёння чацвёрты пакет санкцый супраць Беларусі. Новыя санкцыі закрануць 86 фізічных асоб і кампаній», — паведаміў ён. У сваю чаргу кіраўнік МЗС Фінляндыі Пека Хаавіста па прыбыцці на сустрэчу растлумачыў, што ЕС прыме санкцыі за парушэнні правоў чалавека і ціск на апазіцыю, а таксама дадатковыя санкцыі за прымус да пасадкі самалёта Ryanair.

Па словах Барэля, эканамічныя санкцыі ЕС супраць Беларусі будуць разгледжаны на саміце ЕС 24-25 чэрвеня і зацверджаны пасля яго. Барэль паведаміў, што эканамічныя санкцыі ЕС будуць накіраваны на беларускі экспарт у ЕС.

«Сёння на сустрэчы ў Люксембургу мы будзем абмяркоўваць Беларусь першым пытаннем. У нас будзе першая сустрэча з беларускім лідарам Святланай Ціханоўскай. Яна раскажа пра сітуацыю ў краіне… а затым мы ўхвалім пакет новых санкцый, даволі шырокі пакет. Ён уключае 86 чалавек і арганізацый. Затым мы будзем абмяркоўваць эканамічныя санкцыі, якія будуць прадстаўлены Еўрапейскай радзе», — сказаў Барэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0