Вокладка атласа.

Ці ведаеце вы што… …у канцы ХVIII стагоддзі праз Гародню працякаў Дняпро, а не Нёман? Прынамсі гэтак сцвярджаюць укладальнікі дапаможніка «Гістарычны Атлас Беларусі. Том 1. Беларусь ад старажытных часоў да канца ХVIII ст.», які пабачыў свет у 2008 годзе ў Варшаве.

Не блытайце гэты атлас з афіцыйным «Вялікім гістарычным атласам Беларусі» пад рэдактарствам Вячаслава Насевіча, пра які пісалася тутака.

Так, на старонцы 98 пад агульным загалоўкам «Планы гарадоў у ХVІІ- ХVІІІ стст.» пададзены план Гародні канца ХVІІІ стагоддзя, праз якую паводле мастака ў бок Балтыйскага мора цячэ менавіта «Дняпро». Цікава, што зусім побач са злашчаснай назвай красуецца гарадзенскі раён Занёманне.

Перарабляючы старую показку пра адсутнасць на Беларусі мора, у гэтым выпадку можна зазначыць: «Быў, быў у Гародні Дняпро, сынок… Але ворагі гразюкай пазакідалі!».

Да гонару ўкладальнікаў «Гістарычнага Атласа Беларусі», гэта бадай адзіны ляп у грунтоўна ўкладзеным і дыхтоўна аформленым томе, над якім працаваў цэлы сонм вядомых гісторыкаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?