Пра гэта кіраўнік урада Іраклій Гарыбашвілі паведаміў на брыфінгу. Акрамя гэтага, грузінскія ўлады адмянілі абавязковае нашэнне масак на адкрытым паветры, піша РБК.

«Іх трэба будзе насіць толькі ў транспарце і ў закрытых памяшканнях. З 1 ліпеня будзе скасавана абмежаванне на рух, так званая каменданцкая гадзіна», — сказаў Гарыбашвілі.

Каменданцкая гадзіна ў Грузіі на фоне распаўсюджвання каранавіруса была ўведзена 9 лістапада. Першапачаткова грамадзянам было забаронена выходзіць на вуліцу з 22:00 да 05:00. Пазней каменданцкую гадзіну павялічылі, дадаўшы забарону з 21:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0