Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» намеснік генеральнага дырэктара НПЗ па вытворчасці Сяргей Алтухоў.

«У трэцім квартале аб'ём нафтаперапрацоўкі складзе каля 2 млн тон. Не думаю, што ў трэцім квартале сітуацыя будзе адрознівацца ад другога. Нічога незвычайнага на прадпрыемстве не адбываецца, усё працуе», — сказаў Алтухоў.

Паводле яго слоў, цяпер «прадпрыемства працуе з планавай загрузкай, нафтаперапрацоўка складае парадку 680 тыс. тон у месяц».

Ён таксама паведаміў, што «ў цяперашні час працягваецца працэс арганізацыі паставак нафты на трэці квартал зыходзячы з нашага бізнэс-плана, ідзе ўзгадненне па аб'ёмах з Мінэнерга Расіі і пастаўшчыкамі».

«Для трэцяй дэкады месяца гэта нармальная сітуацыя», — дадаў намеснік гендырэктара.

Раней паведамлялася, што ў адпаведнасці з графікам паставак нафты з РФ на ліпень — верасень, з якім азнаёміўся «Інтэрфакс», у трэцім квартале не прадугледжана паставак на «Нафтан», толькі 2,36 млн тонаў на Мазырскі НПЗ. У другім квартале ў графіку былі ўказаны пастаўкі на Наваполацкі НПЗ і Мазырскі НПЗ у аб'ёме па 2,25 млн тонаў.

Інтэрфакс: Расія не збіраецца ў ліпені-верасні пастаўляць нафту ў Наваполацк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0