Мужчына ў лістападзе мінулага года прыйшоў на тэрыторыю школы з БЧБ-сцягам, каб павесіць яго над уваходам. Сяргей змог павесіць сцяг, але на шум з будынка школы выбег вартаўнік. Ён запатрабаваў зняць сцяг, але Міселя адмовіўся, дадаўшы, што калі вартаўніку гэта трэба, то хай сам і здымае, паведамляюць праваабаронцы.

Пасля гэтага паміж імі адбылася слоўная сварка, у ходзе якой, па версіі следства, на адрас вартаўніка прагучалі пагрозы прымянення гвалту, а таксама той замахнуўся на вартаўніка нажом.

Сяргей адмаўляў пагрозу нажом. Вартаўнік таксама казаў, што пагрозы нажом не было. Тым не менш суддзя Аляксей Крапачоў прысудзіў мужчыну 2 гады калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0