Пётр Дыко — у шэрай майцы, Жанна Піліпчонак — у белай майцы з вышыванкай. Фота «Рэгіянальная газета».

Пётр Дыко атрымаў 15 сутак арышту, а Жанна Піліпчонак — 25 сутак.

Яшчэ ў дзвюх жанчын, у якіх былі непаўнагадовыя дзеці, у нядзелю адпусцілі з аддзялення. Пра суды над імі пакуль нічога невядома.

У нядзелю, 20 чэрвеня, ля помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» ў Маладзечне, па меркаванні супрацоўнікаў міліцыі, прайшла несанкцыянаваная акцыя.

Людзей, што знаходзіліся побач, затрымалі міліцыянеры. У аддзяленне міліцыі таксама былі дастаўлены два карэспандэнты «Рэгіянальнай газеты», што знаходзіліся ля помніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0