Справу разгледзеў суддзя Сяргей. Абаронцай выступіў Агееў.

Івана Багдзевіча прызналі вінаватым у тым, што 12-13, 13-14, 14-15, 16, 23 жніўня, знаходзячыся ў розных кропках Мінска, ён «публічна выкрыкваў лозунгі і рабіў гучныя воплескі рукамі, тым самым здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на працяглае парушэнне спакою грамадзян». Яны былі спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. Сваімі дзеяннямі ён «абмежаваў права добрапрыстойных грамадзян на спакой, працу і іншае».

У апошнім слове палітвязень папрасіў прабачэння ў маці і жонкі, сказаўшы, што павёў сябе безадказна і што вінаваты толькі ў тым, што ў тэлефонных размовах перабольшваў свае дзеянні. Ён упэўнены, што на самай справе не здзяйсняў супрацьпраўных дзеянняў, ніякіх грошай яму не плацілі. Іван прызнаў, што яму сорамна за хлусню, ён заслугоўвае маральнай вымовы, але вінаватым у прад'яўленым сябе не прызнае. Палітвязень сказаў, што хоча, каб яго дзеці выраслі сумленнымі і годнымі людзьмі, і ў канцы яшчэ раз папрасіў прабачэння ў родных і блізкіх.

Іван Багдзевіч да затрымання займаўся рамонтам аўтамабіляў. Мае трох маленькіх дзяцей. Актыўна ўдзельнічаў у пошуках зніклых людзей з ПВА «Анёл». Захапляецца рыбалкай.

Быў затрыманы 19 кастрычніка дома ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Затрымліваць Івана прыехаў бус са ўзброенымі амапаўцамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0