Фота Associated Press
Суд у ЗША разгледзеў справу першай абвінавачанай у штурме Капітолія.
49-гадовая жыхарка Індыяны атрымала тры гады ўмоўнага тэрміну, 500 даляраў штрафу і 120 гадзін абавязковай працы па справе аб штурме Капітолія, піша Associated Press.
Абвінавачаная супрацоўнічала са следствам і прызнала віну ў здзяйсненні правапарушэння.
У дакументах пракуратуры адзначаецца, што жыхарка не павінна сядзець у турме, бо не праяўляла агрэсіі падчас штурму, загадзя не планавала ўдзельнічаць у беспарадках, знаходзілася ў будынку не больш за 10 хвілін, давала падрабязныя адказы следчым, раней не прыцягвалася да адказнасці і прызнала віну.
Усяго па справе аб штурме Капітолія праходзяць каля 500 чалавек.