Паводле матэрыялаў справы, Мікіта «наўмысна зрабіў падножку супрацоўніку Лучкіну Н. А., у выніку чаго той упаў на падлогу, а калі падняўся, то прыхіліў Мікіту да сцяны, але падлетак схапіў Лучкіна за валасы і шыю, прычыніўшы фізічны боль і пабоі пацярпеламу, а таксама выказаў пагрозу прымянення гвалту ў адрас супрацоўніцы Хаўбок Т. Ю. і яе блізкіх», паведамляюць праваабаронцы.
22 лютага ў гомельскім судзе Мікіце прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Хлопец сваю віну не прызнаў.
Падтрымаць Мікіту лістамі або паштоўкамі можна па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.
0
0
0
0
0
0