17.07.2006 / 16:40

Журналісцкія курсы ў Празе для беларускіх студэнтаў

Беларускія студэнты, якія цікавяцца журналістыкай, маюць магчымасьць прайсьці месяцовы навучальны курс у Празе (Чэская рэспубліка), які пачнецца 13 жніўня ды працягнецца да 15 вервсьня. Усе выдаткі на дарогу, пражываньне і харчаваньне будуць пакрыты арганізатарамі - Transitions Online і People in Need.

Беларускія студэнты, якія цікавяцца журналістыкай, маюць магчымасьць прайсьці месяцовы навучальны курс у Празе (Чэская рэспубліка), які пачнецца 13 жніўня ды працягнецца да 15 вервсьня. Усе выдаткі на дарогу, пражываньне і харчаваньне будуць пакрыты арганізатарамі - Transitions Online і People in Need.

Асноўнымі тэмамі курсу будзе навучаньне міжнародным стандартам журналістыкі, інтэрнэт навіны, блогавыя тэхналёгіі, журналістыка ў крызісных сытуацыях ды інтэнсыўны курс ангельскай мовы. Дадаткова ўдзельнікі атрымаюць веды, якія дапамогуць зразумець арганізацыйную структуру ды функцыянаваньне Эўрапейскага зьвязу, а таксама пра трансфармацыю, якой прайшла Чэская рэспубліка на шляху ад камунізму да дэмакратыі.

Заяву могуць падаваць як студэнты журналістыкі, так і асобы якія цікавяцца журналістыкай, але пры гэтым вучацца па іншых спэцыяльнасьцях. Веданьне ангельскай мовы вітаецца, але пры гэтым не зьяўляецца неабходным. Пераклад будзе магчымы.

Для заяўкі трэба даслаць ліст на адрэсу training@tol.org, у якім павінен быць ваш жыцьцяпіс і матывацыйны ліст (ня меней за 300 словаў) па-беларуску ці па-ангельску. Заявы прымаюцца да 25 ліпеня 2006 году, але лепей дасылаць як мага найхутчэй.

TOL – арганізацыя ў Чэскай рэспубліцы ды вядучы інтэрнэтавы часопіс па праблематыцы 28 краінаў Цэнтральнае і Ўсходняе Эўропы, Балкану ды былога Савецкага саюзу. Гэта арганізацыя таксама рэгулярна праводзіць навучальныя сэмінары для журналістаў, як частку сваёй дзейнасьці па пашырэньні свабоды сродкаў масавай інфармацыі ды звышэньні прафэсыйнасьці журналістыкі ў пост-камуністычных краінах.

People in Need ( Чалавек у нядолі) – чэская няўрадавая арганізацыя, якая рэалізуе гуманітарныя і разьвіцьцёвыя праекты ў крызісных рэгіёнах па ўсім сьвеце ды займаецца праваабарончай дзейнасьцю і дэмакратызацыяй.

Гэты праект падтрыманы Міністэрствам замежных справаў Чэскай рэспублікі.

Гарт

Апісаньне праграмы па-ангельску на сайце TOL

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру