Прагноз надвор’я ў Беларусі на 3—5 ліпеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер ноччу няўстойлівы, днём паўночна‑заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°C, днём плюс 20—26°C.

У Мінску 3 ліпеня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы, днём паўночна‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°С, днём плюс 22—24°С.

У наступныя двое сутак, 4 і 5 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 4 ліпеня ноччу па паўночнай палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—16°C, днём плюс 17—23°C, па паўднёвым захадзе да плюс 26°C. 5 ліпеня месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°C, днём плюс 17—23°C, па паўднёвым захадзе да плюс 26°C.

У Мінску 4 ліпеня будзе воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж, днём магчыма навальніца. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°С, днём плюс 18—20°С.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0