Пра гэта заявіла сама Меркель, перадае meduza.io са спасылкай на Reuters.

«Гэта была вельмі грунтоўная і няпростая дыскусія. Мы яшчэ раз вызначыліся, пры якіх умовах мы гатовыя працаваць і больш цесна ўзаемадзейнічаць з Расіяй. <…> Сёння не было дасягнута дамоўленасці аб неадкладнай сустрэчы лідэраў», — сказала Меркель 24 чэрвеня, пасля першага дня двухдзённага саміту лідараў ЕС.

Паводле інфармацыі Bloomberg, каля 12 краін ЕС выступілі супраць саміту з Пуціным, раскрытыкаваўшы альбо саму ідэю падобнай сустрэчы, альбо тое, што яна была вылучана ў апошні момант перад самітам лідэраў ЕС.

Сярод тых, хто выступіў супраць, былі кіраўнікі Румыніі, Эстоніі, Латвіі і Нідэрландаў. Прэзідэнт Румыніі Клаус Ёханіс выказаў меркаванне, што абмяркоўваць саміт з Расіяй яшчэ рана. Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас сказала, што была здзіўленая, наогул убачыўшы гэтае пытанне ў парадку. Прэм'ер Латвіі Артурс Крыш'яніс Карыньш заявіў, што «Крэмль не разумее саступак, Крэмль разумее палітыку сілы».

Саміты Расія — ЕС рэгулярна праводзіліся з 1995 года. Яны спыніліся пасля анексіі Крыма Расіяй у 2014 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0