Агент Улі Фербер паведаміў выданню Sport пра тое, што ў наступным сезоне яго кліент — паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб — будзе выступаць за «Барселону».
«Мы атрымалі чатыры‑пяць прапановаў з Англіі і Нямеччыны. Клуб ведае пра іх, але спартовы дырэктар Чыкі Бегірыстайн заявіў, што ў Аляксандра ёсць гарантаванае месца ў камандзе, а рашэнне пра гэта прынята галоўным трэнерам Пепам Гвардыёлай. Глеб усім задаволены ў «Барселоне».
***
Аляксандр Глеб перайшоў у каталонскі клуб з лонданскага «Арсенала» год таму.
13 верасня ў матчы супраць «Расінгу» атрымаў траўму, доўга лячыўся, а, вярнуўшыся, страціў месца ў асноўным складзе. Усяго ў сезоне за клуб згуляў каля 57% матчаў (19 у чэмпіянаце Іспаніі, сем - у Лізе чэмпіёнаў, восем - у каралеўскім Кубку).
Заваяваў разам з клубам тытул чэмпіёна Іспаніі, уладальніка Кубка, пераможца Лігі чэмпіёнаў. Праўда, у фінальным матчы ЛЧ нават не быў заяўлены на гульню.