Супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Мінска сумесна з прадстаўнікамі Мінскай цэнтральнай мытні выявілі буйную партыю кантрабандных мабільных тэлефонаў.

Паводле звестак прэс‑службы ГУУС Мінгарвыканкама, 1 ліпеня пры правядзенні комплексу аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў па спыненні канала пастаўкі з Расіі ў Беларусь несертыфікаванай прадукцыі вытворчасці КНР супрацоўнікі міліцыі і мытні праверылі гандлёвы кіёск сталічнага індывідуальнага прадпрымальніка на тэрыторыі ГД «Ждановічы». Быў устаноўлены факт рэалізацыі сотавых тэлефонаў розных гандлёвых марак вытворчасці КНР, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку кантрольнымі знакамі Рэспублікі Беларусь. Канфіскавана 49 тэлефонаў коштам больш як 50 млн. рублёў.

На складзе прадпрымальніка ў пасёлку Ждановічы было выяўлена і канфіскавана больш як 70 тыс. мабільных тэлефонаў, камплектавальных і аксесуараў да іх на агульную суму прыблізна 2,3 млрд. рублёў.

У дачыненні да прадпрымальніка за парушэнне мытнага і падатковага заканадаўства складзены адміністрацыйныя пратаколы. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?