Сайт «Дзецям пра армію» распрацаваны ў дзьвюх вэрсіях - для дзяцей да і пасьля 11 гадоў. У абедзьвюх вэрсіях вандраваць па віртуальнай ваеннай частцы дапамагаюць лялечныя пэрсанажы: меншым дзеткам - Алесь з сабакам Трэзорам, падлеткам - Лёха ды Сьвецік.

Сайт зроблены густоўна, зь перавагай графічных і анімацыйных элемэнтаў. Тэксты напісаныя ў простай, даступнай дзя дзяцей форме. Апроч вандровак па вайсковай частцы, дзеці на сайце могуць пагуляцца ў флэш-гульні і паўдзельнічаць у творчых конкурсах.

На жаль, сайт пакуль мае толькі расейскамоўную вэрсію. Хоць дзеткі, якія бяруць удзел у конкурсах, пішуць па-беларуску: «А гэта я - Максiм. Цяпер - ваяка, а у будучым - ваенны камандзiр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0