У чацвер прайшлі першыя матчы ў Лізе Еўропы, турніру, які замяніў сабой Кубак УЕФА. Старт у прынялі і дзве мінскія каманды — «Дынама» і МТЗ‑РІПА.

«Дынама» прымала дома македонскую «Рэнову», дэбютанта еўракубкаў. Фаварытам сустрэчы безумоўна лічыліся гаспадары, аднак першы тайм склаўся зусім не на іх карысць. Мінчане атакавалі, але не скарыстаць перавагу. А на напрыканцы тайму Бесарт Ібраімі вывеў гасцей наперад.

У другім тайме «дынамаўцы» ўсё ж змаглі вырваць перамогу. Спачатку гол з пенальці правёў Сяргей Кісляк, а за дзве хвіліны да канца сустрэчы навабранец каманды Алег Страхановіч прынёс перамогу — 2:1.

У чарнагорскім Нікшачы МТЗ‑РІПА сыграў у нічыю з мясцовай «Суцьескай» — 1:1.
Тут беларусам таксама давялося адыгрывацца. У пачатку другога тайму гол забіў Дражэн Меджэдовіч. Толькі на 77‑ай хвіліне Антон Бубноў зраўняў лік.
Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень. Каманды памяняюцца пляцоўкамі.
У абодвух беларускіх клубаў добрыя шанцы на працяг барацьбы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?