Грамадства

Крыніцы: Юрыя Чыжа выпусцілі пад хатні арышт

Як стала вядома «Нашай Ніве», Юрый Чыж, якога арыштоўвалі ў сакавіку 2021 года, знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пра гэта паведамілі дзве не звязаныя між сабой крыніцы. 

Цяпер Чыж жыве аточаны недабразычліўцамі і не падтрымлівае кантактаў не толькі з колішнімі сябрамі, але нават з некаторымі кроўнымі сваякамі.

Юрый Чыж — апальны бізнэсмен, некалі блізкі да ўлады, які стаў ахвярай інтрыг іншых царадворцаў. 

Яго затрымлівалі ў сакавіку па вяртанні з Масквы. 

Юрый Чыж, фота Сяргея Гудзіліна

Разам з Чыжом былі затрыманыя кіраўнікі некалькіх кампаній, якія засталіся ў бізнэсмена пасля разгрому яго імперыі.

Прэтэнзіі ў сілавікоў узніклі да топ-менеджменту «Кварцкрэйдапрама» — прадпрыемства ў Маларыцкім раёне, якое забяспечвала крэйдай бярозаўскі завод па вырабе будматэрыялаў (таксама належыць Чыжу). Таксама нібыта затрыманы хтосьці з кіраўнікоў «Данпрада» — прадпрыемства на Валожыншчыне, якое вырабляла свініну.

Нарэшце, прыйшлі і ў «НафтаХімТрэйдынг» — адзін з апошніх бізнэсаў Чыжа, які паспяхова працягваў працаваць. У сеткі з 11 заправак, тры з якіх знаходзяцца ў Мінску, чатыры месяцы таму забралі ліцэнзію на продаж паліва.

Як вядома «Нашай Ніве», сэнс справы перагукваецца з ранейшай крымінальнай справай супраць Чыжа ў 2016-м — калі яго затрымлівалі па падазрэнні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. 

Тады справа да суда не дайшла, бо Чыж прызнаў віну і кампенсаваў шкоду. Але як можна меркаваць, рахунак яму выставілі немалы і расцягнуты ў часе. Станам на 2021 год ён нібыта заставаўся вінны і дзяржаве, і бізнэс-партнёрам, якія спаганялі з Чыжа даўгі праз суд. 

Але Чыж па абавязацельствах нібыта не плаціў, хаця асобныя яшчэ «жывыя» яго бізнэсы прыносілі грошы.

Дапоўнена:

Пасля публікацыі навіны пра Чыжа з Рэдакцыяй звязаліся юрысты «Ракаўскага бровара» і «Трайпла».

«Мы не даём ніякіх каментароў з нагоды затрымання Юрыя Аляксандравіча. Адзінае, што можам сказаць, — на гэты момант ён пад хатні арышт не адпушчаны», — пераконваюць яны.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць