Культура

«135 дзён фінансавай праверкі. Чыстыя! Адбіліся!» ДФР не знайшоў парушэнняў у брэсцкім тэатры «Крылы Халопа»

Кіраўнік брэсцкай прасторы «Крылы Халопа» Аксана Гайко паведаміла, што забрала дакументы і камп'ютар з Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

«135 дзён фінансавай праверкі. Чыстыя! Адбіліся!», — напісала Гайко ў сацыяльных сетках.

27 студзеня гэтага года ДФР прыйшоў у прастору «Крылы Халопа», якую адкрыў аднайменны тэатр. Перад гэтым інспектары дэпартамента правялі аналагічнае мерапрыемства дома ў Гайко.

Як патлумачыла Аксана, увесь гэты час праходзіла фінансавая праверка.

«Прычым ва ўсіх бакоў — самой прасторы, ІП, мяне як фізічнай асобы. Таксама была праверка МНС. Усе гэтыя праверкі мы прайшлі».

Але рахункі па-ранейшаму арыштаваныя. 18 чэрвеня Генпракуратура прыняла рашэнне ліквідаваць «Крылы Халопа» за дзейнасць, якая «не адпавядае мэтам і прадмету, заяўленым у статуце».

У прыватнасці, як сцвярджала пракуратура, са жніўня 2020 года «Тэатр Крылы Халопа» «арганізоўваў выставы прац і мастацкія прэзентацыі твораў, якія былі накіраваныя на фарміраванне ў грамадзян станоўчага стаўлення да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў».

«Што будзем рабіць, пакуль сказаць цяжка. На гэтым этапе адказваем на запыты ўсіх магчымых інстанцый з нагоды ліквідацыі», — кажа Аксана Гайко.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія артысты напружыліся: з Новага года яны не змогуць працаваць як ІП — прыйдзецца аддаваць дзяржаве больш грошай8

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць