Мэру Рыгі забаранілі ўезд у Расію. Ён зняў расійскі сцяг падчас чэмпіянату свету па хакеі
Расія закрыла ўезд у краіну мэру Рыгі Марціньшу Стакісу. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава.
Прычынай забароны на ўезд у Расію стала тое, што Стакіс у маі 2021 года зняў расійскі сцяг, які разам са сцягамі іншых краін быў размешчаны ў цэнтры Рыгі падчас чэмпіянату свету па хакеі, і замяніў яго на сцяг з сімволікай алімпійскага камітэта Расіі.
Нагадаем, санкцыі ВАДА забараняюць выкарыстанне расійскага сцяга ў месцах правядзення спартыўных мерапрыемстваў.
У адзін дзень з расійскім сцягам Марціньш Стакіс і кіраўнік МЗС Латвіі прыбралі з цэнтра Рыгі беларускі афіцыйны сцяг і замянілі яго на нацыянальны гістарычны бел-чырвона-белы сцяг. Стакіс тады назваў недарэчным «сцяг, які сімвалізуе рэжым, што займаецца дзяржаўным тэрарызмам».
Каментары