Палітзняволеная Вольга Паўлава выехала з-пад хатняй хіміі ў Літву
Доўгі час яе месцазнаходжанне было невядомае.

Вольга Паўлава, фота Надзеі Бужан
14 чэрвеня яна не вярнулася дадому пасля чарговай адзнакі ў міліцыі — актывістка прысуджаная да трох гадоў хатняй хіміі за «грубае парушэнне грамадскага парадку». 15 чэрвеня з’явілася інфармацыя, што яна дома, але неўзабаве Вольга знікла зноў.
Сёння стала вядома, што палітзняволеная знаходзіцца ў Літве.
9 жніўня дзяўчына была параненая гумовай куляй і аскепкам святлошумавой гранаты, тады ж трапіла на Акрэсціна. Падчас разгону плошчы Перамен яе затрымалі і ў выніку выставілі абвінавачванне паводле крымінальнага артыкула. 17 дзён Вольга правяла ў карцары. Суддзя Марына Запаснік асудзіла яе за «грубае парушэнне грамадскага парадку» да трох гадоў хатняй хіміі. Вольга мае сына.
Чытайце таксама: «Калі ў Жодзіне прывялі ў душавы пакой з дзюркамі, я думала, пусцяць газ альбо расстраляюць» — Вольга Паўлава пра Акрэсціна і апошняе слова ў судзе, на якім усе плакалі
-
«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту
-
«Адну мяне бесіць, што за мяжой я выключна ІрЫна?» Беларуска абураецца транслітэрацыяй у пашпарце з беларускай мовы
-
У Лідзе памёр 71-гадовы мужчына. Яго сын, зборшчык подпісаў за Цапкалу, кажа, што бацьку закатавалі да смерці. Ці так гэта?
Каментары