фота-AFP

фота-AFP

Справа графа Цэпеліна жыве… і не перамагае: іспанская паліцыя паведамляе, што запабегла ўцёкам аднаго з вязняў канарскай турмы, які хацеў пакінуць казённы будынак пры дапамозе невялікага паветранага судна, цэпеліна.

У абвесцы, якую распаўсюдзіла іспанская паліцыя, паведамляецца, што зламыснік меў на патрэбу 4-метровы цэпелін з дыстанцыйным кіраваннем, прыборы начнога бачання і альпінісцкі рыштунак. Паводле паліцыі, планы нешчаслівага ўцекача былі такія: пераляцець на цэпелінчыку сцены вязніцы, а там сесці ў аўто сваіх памагатых. Перабавіцца з Канараў на матэрык вязень мусіў быў ужо на звычайным самалёце.

Гандляра наркотыкаў, 52-гадовага Джуліё Б., заўсёды вабілі нябёсы: яго і затрымалі колісь менавіта ў маўрытанскім аэрапорце пры спробе перабавіць па паветры некалькі кілаграмаў какаіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?