17.07.2006 / 21:20

Уга Чавэс наведае Беларусь 22-24 ліпеня

Урадавая дэлегацыя Вэнэсуэлы на чале з прэзыдэнтам краіны Уга Чавэсам Фрыясам з 22 да 24 ліпеня наведае з афіцыйным візытам Беларусь. Візыт адбудзецца на запрашэньне прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Дагэтуль візыты і сустрэчы двух прэзыдэнтаў не праводзіліся.

Даведка: Цягам апошніх сямі гадоў беларускі экспарт у Вэнэсуэлу складаўся з паставак калійных угнаеньняў. У нязначных аб'ёмах з Вэнэсуэлы імпартавалася тытунёвая сыравіна, запасныя часткі і абсталяваньне для аўтамабіляў і трактароў.

У 2005 годзе таваразварот у параўнаньні з 2004 годам вырас на 1,3% за кошт росту экспарту і склаў 15,6 млн. даляраў ЗША. Пастаўкі ў Вэнэсуэлу калійных угнаеньняў скараціліся ў 1,8 раза і склалі 8,5 млн. даляраў ЗША (54,4% у агульным аб'ёме).

Імпартаваліся толькі часткі і абсталяваньне для аўтамабіляў (0,02 млн. даляраў).

У студзені-красавіку 2006 году экспарту ў Вэнэсуэлу не было. Імпарт склаў 6,0 тыс. даляраў. З Вэнэсуэлы пастаўленыя ў Беларусь запасныя часткі і абсталяваньне для аўтамабіляў (3,6 даляраў), шыны (2,3 даляраў), садавіна(0,1 тыс. даляраў).

Паводле АФН

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру