У сеціве з’явіўся сайт прысвечаны ахвярам іранскіх падзеяў. На сайце www.iranian-heroes.org можна запаліць свечку ў памяць пра тых, хто загінуў падчас акцыяў пратэсту ў чэрвені 2009 году.

На сайце можна знайсці інфармацыю пра чэрвеньскія падзеі і людзей, якія загінулі падчас пратэстаў. Тысячы жыхароў Ірана выйшлі на вуліцы горада, каб адстаяць сваё права на свабодныя выбары. Аднак пратэсты былі задушаныя, прынамсі 17 чалавек загінула, дзесяткі былі параненыя і арыштаваныя. Cайт заклікае запаліць мільён віртуальных свечак ў памяць пра мужных іранцаў, якія згубілі сваё жыццё падчас пратэстаў у Тэгеране.

На дадзены момант на сайце ўжо запалена больш за 13 тысяч свечак інтэрнэт-карыстальнікамі з усяго свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?