Грамадства

Адвакат: Справа Знака і Калеснікавай паступіла ў Мінскі абласны суд

«Крымінальная справа па абвінавачванні Максіма Знака і Марыі Калеснікавай паступіла для разгляду ў Мінскі абласны суд», — напісаў у сваім тэлеграм-канале адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Калеснікавай і Знаку ставяць у віну злачынствы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 

— ч. 1 арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (да 12 гадоў пазбаўлення волі),

— ч. 3 арт. 361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (да 5 гадоў пазбаўлення волі),

— ч. 1 арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім (да 7 гадоў пазбаўлення волі).

«Абвінавачаныя сумесна з іншымі асобамі не пазней за 16 ліпеня 2020 года ўступілі ў таемную змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Згодна з планам яны ў розных месцах, абвясціўшы і пазіцыянуючы сябе прадстаўнікамі пераважнай большасці грамадзян Беларусі, рыхтавалі і публічна агучвалі заявы пра перамогу на выбарах кандыдата Ціханоўскай, пра страту народам Беларусі даверу да органаў улады і кіравання, пра слабасць дзейнай улады», — паведамляла раней Генпракуратура.

Знак і Калеснікаву затрымалі ў пачатку верасня 2020 года. Максім быў затрыманы ў офісе Бабарыкі, а Марыю спрабавалі вывезці ва Украіну, але яна адмовілася пакінуць краіну.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць