Афіцыйны кіраўнік Беларусі ўпершыню дапусціў, што Зона свабоднага гандлю з ЕС і Ўкраінай можа стаць прыярытэтам перад Мытным саюзам з Расіяй і Казахстанам.

Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць і ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам, і ў зоне свабоднага гандлю з ЕС. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час інтэрв’ю аўстрыйскай газеце Die Presse, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Для нас прыярытэт — гэта час. Мы ніколі не адмовімся ад Мытнага саюзу, бо нам гэта выгадна. Але мы не адмовіліся б ад зоны свабоднага гандлю з ЕС, калі б нам заўтра яе прапанавалі, і мы маглі б гэтым скарыстацца», ‑‑ падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

~y дадаў: «Для нас прыярытэт тое, што мы раней можам рэалізаваць. Калі з 2010 года рэальна пачне дзейнічаць Мытны саюз — гэта і будзе нашым прыярытэтам. Будзе зона свабоднага гандлю ў Беларусі, Украіны з Еўрасаюзам ці не — мы яшчэ гэтага не ведаем. Гэта пакуль што размовы. Вельмі добра, калі мы створым Мытны саюз з Казахстанам і Расіяй, гэта будзе нам выгадна. Калі гэта атрымаецца, мы і СГА будзем разам рухацца. І, зразумела, будзе вельмі выгадна, калі мы ўтворым зону свабоднага гандлю з ЕС».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?