06.07.2009 / 19:24

Віктар Шніп. Балада Міндоўга 3

(1195(?) —1263)

...Як ланцугі, звіняць касцёльныя званы,
І вестка, што не будзе болей тут вайны,
Нібыта ў вочы пыл, ляціць, ляціць крылата.

Гуляй хто можа! — у Новагародку свята —
Каронай каралеўскай князь каранаваны,
І ўжо Еўропай родны край і мы прызнаны,
Ды крыжакам усё ахвота біцца з намі,
І будзем мы за волю біцца з крыжакамі,
І на магілах нашых вырасце палын,
Як воі вырастаюць, каб зноў стаць травою.

Ты — князь Міндоўг, і ты, як родны край, адзін,
І сёння ты з каронай цяжка-залатою,
Але часова ўсё, як дзень, як ноч, зіма,
Як вера, ад якой ты заўтра адрачэшся,
Бо ёсць твой шлях, а іншага ў цябе — няма,
І на шляху ёсць здрада, над якой смяешся
Цяпер, хоць заўтра — смерць.
Ты не баішся смерці.

І пройдзе час...
Як з белага чырвонае не сцерці —
Не знішчыць нас!

12.08.2005

Віктар Шніп

0
Кнехт / Адказаць
06.07.2009 / 20:20
Як воі вырастаюць, каб зноў стаць травою. --------------------------------------------------------- Як воі, што растуць, каб зноўку стаць травою. (Паэту ад графамана) :)
0
Дзед / Адказаць
06.07.2009 / 21:03
Заслужаны артыст
0
Retra-Hit / Адказаць
06.07.2009 / 23:02
На Навагрудскім полі чыя там магіла Курганом вялізным касцей жменьку пакрыла? – Міндоўга магіла, як Міндоўга слава! … Ад Міндоўга магілы – толькі капец мáлы Ад Міндоўгавай славы – ледзве толькі імя…
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру