Візіт запланаваны на 25-28 верасня 2009 году.

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыла мае намер наведаць Мінск, Полацк і Віцебск. У папярэдняй праграме візіту — сустрэчы з духавенствам і грамадскасцю Беларусі, азнаямленне з жыццём праваслаўных грамадаў, а таксама правядзенне богаслужэнняў. Наведваючы Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, Патрыярх Кірыла ў Крыжаўздзвіжанскае свята мае намер правесці чын уздзвіжання з выкарыстаннем нацыянальнай святыні Беларусі — крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай.

Акрамя таго, плануецца, што Свяцейшаму Уладыку падораць дакладную копію знакамітага Слуцкага Евангелля.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0