Ушанаваць памяць слыннай у беларускай гісторыі моладзі, філаматаў і філарэтаў, з Баранавіч і Мінска агулам сабраліся каля сарака чалавек.

 Выступае гісторык Віктар Сырыца.

Выступае гісторык Віктар Сырыца.

 Гісторык Міхась Бернат.

Гісторык Міхась Бернат.

 Усе словы і спевы гучалі ў летнім садзе.

Усе словы і спевы гучалі ў летнім садзе.

Як паведаміў арганізатар імпрэзы, старшыня баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца, менавіта 185 гадоў таму дваццаць маладых аматараў навукі і мастацтваў, бальшыня якіх паходзіць з баранавіцкай зямлі, былі сасланыя ў аддаленыя губерні Расіі па палітычных матывах.

Ушанаваць памяць слыннай у беларускай гісторыі моладзі, філаматаў і філарэтаў, з Баранавіч і Мінска агулам сабраліся каля сарака чалавек.

«З лёсаў найлепшых сыноў Айчыны складаецца і лёс Бацькаўшчыны, а жыццё да ўсіх філаматаў і філарэтаў быў нелітасцівы, – прамовіў гісторык Міхась Бернат. – Яны – героі-пакутнікі за Беларусь. Гэта людзі, якія ахвяруючы сваімі здароўем і жыццямі, пачалі будзіць нацыянальную свядомасць сваіх суайчыннікаў».

Сустрэча адбывалася на вольным паветры, у летнім садзе. Гісторык Віктар Сырыца правёў сярод прысутных літаратурна-гістарычнае анкетаванне і прачытаў невялікую лекцыю пра выбітных філаматаў: Яна Чачота, Францішка Малеўскага, Ігната Дамейку, Міхала Рукевіча… Пра тое, за што яны жылі, за што змагаліся і за што пасля былі пакараныя – кажучы словамі Адама Міцкевіча, «за Айчыну, навуку, сумленне».

Неўзабаве прамовы змяніліся даволі самадзейным канцэртам, на якім сталічныя аматары творчасці філаматаў і філарэтаў праспявалі песні на іх вершы. Час ад часу канцэрт перарываўся гукамі фартэпіяна, вершамі баранавіцкіх паэтаў і ўсё больш блізкімі да нас грымотамі.

Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0